Пасьля сустрэчы з крыміналістам Клецкага РУУС Сяргеем Касьцюкевічам актывіст Руху «За Свабоду» Яўген Мікуліч зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай абараніць яго і яго сям’ю.

Напрыканцы кастрычніка актывіста прымусілі здаць адбіткі пальцаў. У прысутнасьці ваенкома Дзьмітрыя Гадуна супрацоўніца міліцыі пагражала Я. Мікулічу ў выпадку яго адмовы ад дактыляскапіі пакараць актывіста штрафам у 6 базавых велічынь і суткамі адміністрацыйнага арышту. Пра ўсе гэтыя факты актывіст Руху паведаміў у сваёй заяве на імя пракурора Клецкага раёна У. Каробка.

10 лістапада аб 11 гадзіне актывіст Яўген Мікуліч выпадкова сустрэўся на вуліцы з экспэртам-крыміналістам Клецкага РУУС Сяргеем Касьцюкевічам. Па словах мясцовага актывіста Сяргея Панамарова, супрацоўнік міліцыі у грубай, зьняважлівай форме пагражаў сп. Мікулічу, што жыцьцё яго і ягонай сям’і стане невыносным.

Я. Мікуліч неадкладна напісаў па выніках сустрэчы і размовы з міліцыянтам заяву ў пракуратуру. Ён просіць абараніць яго ад пагроз і незаконных дзеяньняў з боку супрацоўнікаў мясцовай міліцыі.

Паводле milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0