Пасля аперацыі на сэрцы пісьменнік Уладзімір Арлоў пераведзены з рэанімацыі ў аддзяленне кардыялогіі, паведаміў БелаПАН загадчык аддзялення рэанімацыі Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра «Кардыялогія» (Мінск) Дзмітрый Раманоўскі.

6 лістапада пісьменнік быў прааперыраваны хірургам Алегам Паланецкім у сувязі са звужэннем артэрый і дробнаачаговым інфарктам. Пасля таго як стэноз быў ліквідаваны, У.Арлова змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі,

а 10 лістапада перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне цэнтра.
Потым пісьменнік пройдзе курс аднаўлення ў рэабілітацыйным аддзяленні цэнтра.

У інтэрв’ю БелаПАН У.Арлоў сказаў, што «вельмі расчулены» вялікай колькасцю тэлефонных званкоў сваіх сяброў і прыхільнікаў таленту, якія занепакоены станам яго здароўя. Пісьменнік паведаміў, што, нягледзячы на забарону ўрачоў, спрабуе чытаць і пісаць, бо адчувае сябе нядрэнна.

БелаПАН

Глядзі яшчэ:
У Арлова інфаркт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0