Найбольш пэрспэктыўнымі лічацца вытворцы прамысловых і спажывецкіх тавараў і паслугаў, а таксама фінансавыя ўстановы.

Інвэсткампанія Horizon Capital сфармавала новы фонд для наўпроставых інвэстыцыяў у кампаніі Беларусі, Украіны і Малдовы — Emerging Europe Growth Fund II, LP (EEGF II). Раней плянавалася прыцягнуць на гэтыя мэты $300 млн., але канчатковы памер фонду склаў $390 млн. Найбольш пэрспэктыўнымі лічацца вытворцы прамысловых і спажывецкіх тавараў і паслугаў, а таксама фінансавыя ўстановы. Інвэстараў, сярод якіх The Church Pension Fund, Amanda Capital, C.V. Starr, FMO, UTIMCO, IFC, Industriens Pension, Alpha Associates, не палохае крызіс, наадварот, яны лічаць гэты час найбольш спрыяльным для набыцьця патанелых актываў і разьлічваюць, што прыбытковасьць такога фонду можа дасягнуць 100% гадавых.

Варта адзначыць, што фонду EEGF належаць 33,6% акцыяў Менскага транзытнага банку (МТБ).

СП, паводле kommersant.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0