Эканаміст Аляксандар Чубрык мяркуе, што пытаньне дэвальвацыі нацыянальнай валюты, якое мякка распачала Расея, актуальнае і для Беларусі.

На яго думку, дэвальвацыі не пазьбегнуць у выпадку, калі Беларусь не атрымае крэдыту ад МВФ альбо іншага крэдыту. У такім разе нашу краіну чакае банкаўскі крызіс.
І тут толькі ад дзеяньняў Нацбанку залежыць, як будзе разьвівацца сытуацыя. У тым ліку гэта датычыць і межаў аслабленьня рубля. Пакуль жа, кажа эканаміст, дакладных прагнозаў чакаць ня варта.

Нагадаем, што сёньня расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што Цэнтрабанк Расеі не выключае аслабленьня рубля, бо падтрымка нацыянальнай валюты скарачае валютныя рэзэрвы краіны. Толькі ў мінулым месяцы на гэтыя мэты было выдаткавана $72,2 млрд. Рубель адразу распачаў падзеньне, а расейская біржа чарговы раз упала на 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?