На самым буйным прадпрыемстве гораду над Нёманам — «Гродна Азот» — уводзіцца рэжым жорсткай эканоміі.

Вось што пра гэта паведаміў кіраўнік тамтэйшага Незалежнага прафсаюзу Сяргей Антусевіч:

«Адміністрацыя прадпрыемства афіцыйна паведамляе, што сапраўды ёсьць цяжкасьці са збытам прадукцыі, ня ўсё так добра. Ёсьць інэрцыя ў коштах на сыравіну, а менавіта на бэнзол, газ, астатнюю сыравіну. Намагаюцца, каб кошты на сыравіну былі зьніжаны. І ўводзіцца фактычна рэжым жорсткай эканоміі сродкаў. Як учора было сказана галоўным эканамістам прадпрыемства: калі раней банкі бегалі за прадпрыемствам, каб яно ўзяла крэдыт, то сёньня сытуацыя адваротная і жывых грошай ніхто не дае».

Дарэчы, бэнзол у асноўным закупляецца беларускай вытворчасьці —наваполацкі і мазырскі, зазначыў Сяргей Антусевіч:

«Фактычна гаворка ідзе пра прыпыненьне нейкіх закупак. Узгадняецца, ці мэтазгодна сёньня купляць нейкае абсталяваньне менавіта ў гэтым рэчышчы.
Што маецца на ўвазе пад жорсткай эканоміяй? Менавіта тое, што калі гэта можна купіць заўтра, не купляецца сёньня. Усе патрабаваньні на закупкі ад цэхаў і службаў, яны разглядаюцца больш дэталёва. Прыярытэт, натуральна, тым закупкам, якія за беларускія рублі, а не за валюту»

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0