Як стала вядома «Народнай волі», пры канцы кастрычніка скандальна вядомы палкоўнік прызначаны намесьнікам камандзіра корпусу аховы грамадзкага парадку унутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы.

Загад ад прызначэньні падпісаў міністар унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

Новая пасада фармальна зьяўляецца больш высокай, чым камандзір брыгады.

Як паведамілі ў МУС, літаральна днямі ў брыгадзе, якой раней камандаваў палкоўнік Паўлічэнка, той паводле традыцыі «разьвітаўся з баявым сьцягам і асабовым складам брыгады».

У новыя абавязкі Дз. Паўлічэнкі цяпер уваходзіць арганізацыя падрыхтоўкі міліцэйскіх частак у пытаньнях баявой службы і выхаваўчая праца з асабовым складам. Ён падпарадкоўваецца начальніку — камандзіру корпусу палкоўніку Васілю Аляксеенку.

Новае працоўнае месца Паўлічэнкі знаходзіцца ў Менску на вуліцы Прылуцкай.

Марына Коктыш, Народная воля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0