Пра гэта журналістам паведаміў начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС (упраўленне «К») Ігар Чарненка.
Паводле яго слоў,
злачынцы ўстанавілі ў цэнтры Мінска на банкаматах спецыяльныя накладкі, што дазвалялі счытваць інфармацыю з пластыкавых картак. Такім чынам ім удалося выкрасці ў першы дзень знаходжання ў Мінску 17 тыс. еўра, якія былі зняты з рахункаў, але не англійскіх, а беларускіх грамадзян.Гэтыя грошы былі знятыя ўжо за мяжой Беларусі. Крыху пазней было знята яшчэ 60 млн. беларускіх рублёў. Англійскія балельшчыкі не пацярпелі.
Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы чацвёра замежных грамадзян і двое грамадзян Беларусі. Расследаванне працягваецца.
Начальнік упраўлення «К» паведаміў, што ў гэтым годзе было выкрыта больш за пяць транснацыянальных груп, якія здзяйснялі злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій. Іх удзельнікамі былі як замежныя, так і беларускія грамадзяне.
Паводле слоў І.Чарненкі, апошняя справа, якая была раскрыта ў супрацоўніцтве з праваахоўнымі органамі ЗША, — гэта справа аб крадзяжы 40 млн. рэквізітаў банкаўскіх крэдытных картак з амерыканскіх банкаў. Па гэтай справе ў якасці падазроных праходзяць грамадзяне ЗША, КНР, Тайваня, Беларусі.