«Наведай найстарэйшы запаведны лес Эўропы» — рэклямны ролік з такім слёганам здымае для Беларусі тэлеканал Euronews. Пра гэта ў інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню паведаміў намесьнік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга.

Паводле чыноўніка, у роліку будзе паказана хараство Белавескай пушчы, а ягоная мэта — стварыць пазытыўны вобраз Беларусі і прыцягнуць у краіну замежных турыстаў.

Чакаецца, што сюжэт будзе трансьлявацца на тэлеканале зь лютага.

Мы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0