Раней кіраўнік дзяржавы мог займаць сваю пасаду ня больш за два пяцігадовыя тэрміны запар.
«За» прагаласавала абсалютная большасьць дэпутатаў. Гэта рашэньне дазволіць Абдэль-Азізу Бутэфліку выставіць сваю кандыдатуру на выбарах 2009 г. — калі скончыцца ягоны трэці тэрмін.
Апазыцыя пераканана, што Канстытуцыя была зьменена дзеля таго, каб Бутэфлік стаў пажыцьцёвым прэзыдэнтам. Апазыцыйныя лідэры, якія прадстаўленыя ў парлямэнце, называюць рэформу канстытуцыйным пераваротам і антыдэмакратычным крокам.
Абдэль Азіз‑Бутэфліка, наадварот, сьцьвярджае, што зьмены ў Канстытуцыі — крок на шляху да ўмацаваньня дэмакратыі.
Маўляў, будзе ўмацоўвацца эканоміка — пад кіраўніцтвам Бутэфлікі Алжыр ня толькі аднавіўся ад наступстваў кровапралітнай грамадзянскай вайны 1990‑х, але й стаў трэцяй па моцы краінай афрыканскага кантынэнту.