Сталёвая труба прабіла радыятар і выйшла ў салён. Адзін з пасажыраў зь цяжкімі траўмамі зьмешчаны ў бальніцу.
Здарэньне адбылася позна ўвечары 12 лістапада на перасячэньні вуліцаў Кірава і Будзённага. Паводле папярэдняй інфармацыі, маршрутная таксоўка не спынілася на чырвоны сыгнал сьвятлафору. Спрабуючы пазьбегнуць сутыкненьня зь легкавіком, маршрутка выехала на паласу сустрэчнага руху і ў выніку наткнулася на прыдарожную агароджу. Сталёвая труба агароджы прабіла радыятар і выйшла ў салён. Адзін з пасажыраў зь цяжкімі траўмамі зьмешчаны ў бальніцу.