Нэгатыўную рэакцыю зьнешнепалітычнага ведамства выклікалі намер Віктара Чарнамырдзіна і шэрагу супрацоўнікаў расейскага пасольства прыняць удзел у арганізацыі паказу скандальнага фільма пра сёлетнія падзеі ў Грузіі.

Міністэрства замежных справаў Украіны выказала абурэньне з нагоды дзеяньняў пасла Расеі Віктара Чарнамырдзіна, зьвязаных з дэманстрацыяй у Кіеве фільма «Вайна 08.08.08. Мастацтва здрады». МЗС выказала рашучы пратэст, назваўшы дзеяньні расейскага пасольства «непрыхаванай антыўкраінскай правакацыйнай акцыяй». Паказ скандальнай стужкі, якую ўкраінскае зьнешнепалітычнае ведамства лічыць сфабрыкаванай не без удзелу расейскіх спэцслужбаў, арганізавала пасольства Расеі і дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў Валер Канавалюк, які ўзначаліў часовую сьледчую парлямэнцкую камісію па расьследаваньні абставінаў продажу ўкраінскай зброі ў Грузіі. У забароненым да паказу ў Кіеве фільме гучалі абвінавачаньні ў «незаконных пастаўках» Украінай зброі ў Грузію».

Паводле Korrespondent.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0