Паводле звестак прэс‑службы БАТЭ, у 10 гадзін раніцы адначасова адкрыюцца касы барысаўскага гарадскога стадыёна і мінскага стадыёна «Дынама».
У адны рукі можа быць прададзена не больш як чатыры білеты.Кошт — 20, 50 і 70 тыс. рублёў. Гульня адбудзецца 25 лістапада на стадыёне «Дынама» (пачатак у 21.45).