Расейскі парлямэнт у першым чытаньні ўхваліў папраўкі ў Канстытуцыю, што павялічваюць тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта і Дзярждумы з чатырох да шасьці й пяці гадоў адпаведна.

«За» прагаласавалі 388, «супраць» — 58 дэпутатаў з 450‑ці.

Папраўкі падтрымалі ўсе парлямэнцкія фракцыі, апроч Камуністычнай партыі РФ,
куды ўваходзяць 57 дэпутатаў.

***

Канстытуцыя Расеі не мянялася з моманту яе прыняцьця 12 сьнежня 1993 году.

Унесьці папраўкі прапанаваў прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў у сваім пасланьні Фэдэральнаму сходу 5 лістапада.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0