У нядзелю, 16 лістапада, прайшоў 30-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Лёс сярэбраных мэдалёў вырашыўся ў Магілёве, дзе менскія «дынамаўцы» перамаглі «Савіт», што пакідае вышэйшы дывізіён, зь лікам 4:1.

МТЗ-РІПА, прайграўшы ў Гомелі (1:3, прычым менчукі лік адкрылі ў матчы), застаўся на трэцім месцы. У трактарыстаў такім чынам – бронза.

Астатнія вынікі:

«Лякаматыў» Менск – «Дынама» Берасьце – 2:0, БАТЭ – ФК «Віцебск» – 1:1, «Шахцёр» Салігорск – «Дарыда» Менскі раён – 1:0, «Нафтан» Наваполацк – «Тарпэда» Жодзіна – 0:0, «Смаргонь» – «Дняпро» Магілёў – 1:0, «Граніт» Мікашэвічы – «Нёман» Горадня – 1:1.

Турнірнае становішча: БАТЭ – 67, Дынама Менск – 62, МТЗ-РІПА – 57,

Шахцёр – 51, Віцебск – 51, Дынама Берасьце – 47, Нафтан – 46, Смаргонь – 39, Дняпро – 38, Граніт – 36, Гомель – 33, Нёман – 33, Тарпэда – 31, Лякаматыў – 25, Савіт – 21, Дарыда – 19.

Вышэйшую лігу пакідаюць «Дарыда», «Савіт», «Лякаматыў».

Зь першай лігі ў вышэйшую выйшаў толькі адзін клюб – ФК «Менск», бо ў наступным годзе ў чэмпіянаце будзе 14 каманд. Рэглямэнт той жа, як летась: тры каманды пакінуць вышэйшы дывізіён, каб саступіць месца аднаму клюб.

У сэзоне-2010 чэмпіянат распачнуць 12 камандаў, калі, натуральна, у нас нічога не памяняецца.

***

Што праўда, сэзон яшчэ ня скончаны.
19 лістапада зборная Беларусі на Кіпры правядзе таварыскі матч са зборнай гэтай краіны.

20 лістапада пройдуць два матчы ў адказ 1/8 Кубку Беларусі: «Менск» – БАТЭ, «Тарпэда» – «Віцебск».

***

Ну і БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў згуляе 25 лістапада з «Рэалам», які ў суботу прайграў у гасьцях «Вальядаліду»,

а 10 сьнежня з «Ювэнтусам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?