Прэм'ер-міністар Беларусі сёньня выступіць у брытанскім парлямэнце.

Сяргей Сідорскі азнаёміцца сёньня зь дзейнасьцю Парлямэнта, сустрэнецца з членамі Палаты лордаў і Палаты грамадаў. Заплянавана ягоная сустрэча з дзяржміністрам у справах Эўропы, членам кабінету міністраў Кэралайн Флінт.

Адбудзецца таксама сустрэча з прадстаўнікамі бізнэс-колаў, лордам-мэрам Сіці Янам Людэрам, таксама Сяргей Сідорскі дасьць інтэрвію агенцтву «Рэйтэр».

Прэ'мер-міністар Беларусі знаходзіцца 16-19 лістапада з рабочым візытам у Брытаніі. Ён узначальвае працу беларускай дэлегацыі на Беларускім інвэстыцыйным форуме, які пройдзе 18 лістапада.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0