Найбліжэйшым часам Ісьляндыя можа атрымаць ад Міжнароднага валютнага фонду займ у 2 мільярды даляраў. Кіраўнік МВФ Дамінікі Строс‑Кан абвясьціў, што краіны — чальцы арганізацыі дасягнулі пагадненьня на гэты конт.
Ісьляндыя стала першай краінай, банкаўская сыстэма якой абрынулася ў адначасьсе ў выніку фінансавага і крэдытнага крызысу.
У выніку ўрад краіны быў вымушаны нацыяналізаваць найбуйнейшыя банкі, каб не дапусьціць краху ўсёй нацыянальнай эканомікі.