Такую думку выказаў сёння журналістам у Магілёве старшыня КДК Беларусі Зянон Ломаць. Ён прымае ўдзел у калегіі КДК Магілёўскай вобласці.

Нягледзячы на жорсткія патрабаванні, асобныя кіраўнікі ўсё ж спрабуюць прыпіскамі схаваць бесгаспадарчасць і няўменне арганізаваць на належным узроўні вытворчасць. «Такіх трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасці. Калі яны будуць ведаць, што за прыпіскі могуць трапіць у турму, гэтыя факты будуць практычна выкаранены», — лічыць старшыня КДК.

Тым не менш нельга сказаць, што ў Беларусі такія факты маюць масавы характар, яны, хутчэй, адзінкавыя, і іх колькасць з кожным годам зніжаецца, дадаў Зянон Ломаць.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0