Грамадства

Пра гэта паведаміла маці Аляксандра Алена Баразенка. Зьняволены з Працэсу 14-ці мае намер трымаць галадоўку, пакуль яго не вызваляць.

Чацьвёра пакараных абмежаваньнем свабоды ў Справе 14-ці — Аляксей Бондар, Міхаіл Пашкевіч, Арцём Дубскі і Павал Вінаградаў — накіравалі старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу і генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст, у якім просяць перагледзець сваю судовую справу і вызваліць Баразенку.

Аляксандар Баразенка быў зьмешчаны ў СІЗА на Валадарскага 27 кастрычніка. Хлопец праходзіць па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня. Гэта першы новы палітвязень, што трапіў за краты пасьля адмены санкцый Эўрасаюзу.

Нагадаем, што тая справа атрымала неафіцыйную назву «Працэс чатырнаццаці» па колькасьці падсудных. Аднак на лаве падсудных аказалася толькі трынаццаць чалавек. Студэнт унівэрсытэту Ўроцлава Аляксандар Баразенка прыняў рашэньне застацца ў Польшчы і не прыяжджаць на працэс. Фігуранты той справы атрымалі розныя тэрміны абмежаваньня волі без накіраваньня адбываць пакараньня, а таксама штрафы. Андрэй Кім атрымаў паўтара году калёніі.

Большасьць зь іх жыве сёньня фактычна ва ўмовах хатняга арышту. Некаторыя, як Тацяна Цішкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, прынялі рашэньне зьехаць з краіны.

Паводле нашай інфармацыі Аляксандар Баразенка пэўны час знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі. Зьехаць назад на вучобу не было магчымасьці, бо расейцы аднавілі беларускую базу невыязных. Хлопца нібыта нават здымалі зь цягніка.

27 кастрычніка Аляксандар Баразенка добраахвотна разам з сваім адвакатам Паўлам Сапелкам зьявіліся да сьледчага Міхалькевіча. Там хлопцу і была прадстаўлена пастанова аб арышце, якая была выпісана яшчэ ў траўні.

Судзіць Баразенку меў судзьдзя Цэнтральнага раёну Есьман — аднак А.Лукашэнка абвінаваціў яго ў карупцыі.

Справа Баразенкі мае прынцыповы характар: будуць садзіць і далей за палітычныя перакананьні ці не.

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Mikola напiсаў(ла) Лiстапад 18, 2008 у 12:48
Moladz pavinna gatovicc dlja zmagannja za Novuiu Belarus. Ale skada ,kali takija jak Barazenka stanuc dapamogai brudnae gulni Lukasenki z Zahadam.
klv напiсаў(ла) Лiстапад 18, 2008 у 14:06
Навошта трымаць хлопца ў СІЗА, якую ён небяспечнасць уяўляе? Бармалей вырашыў пачаць назапашваць людзей для торгу? За грошы. Заходнія. Бо Ўсход гэтым не праймеш- іншая душэўная арганізацыя.
Воўка-гісторык напiсаў(ла) Лiстапад 18, 2008 у 14:11
Нам і так жыць цяжка. Яго за краты пасадзілі, кормяць, а ён галадоўку аб'явіў. Ураду толькі лягчэй. Эканомія грошай. Я б лепш абжыралаўку аб'явіў. Гэта мая грамадзянская пазіцыя. Гэта мая барацьба. Будзьце разам. Абжыралаўка сапраўды можа аб'яднаць народ. Гэта і прыемна і патрыятычна. За свабоду, галоднымі не пакрычыш. Галодным трэба ежа, а сытым свабода!
БР напiсаў(ла) Лiстапад 18, 2008 у 14:52
@ якую ён небяспечнасць уяўляе?@

Он может скрыться от суда. Тем более, что они раз он уже скрывался от следствия
klv напiсаў(ла) Лiстапад 18, 2008 у 15:55
БРу
Ад суда Есьмана? Твайму следству не хапіла астатніх 13? Што новага следства хоча пачуць?
Проста некаму падабаецца мучыць людзей (каго ў СІЗА,каго ў парылцы). А халуі і рады выслужвацца. Ну і гандлявацца будзе кім. За цябе ж , БР, нічога не прыдбаеш. Дарэчы, дзе вершыкі на злобу дня?
Наталка напiсаў(ла) Лiстапад 19, 2008 у 9:21
2 БР
Ад суда Саша хавацца і не збіраўся. Калі б ён хацеў так зрабіць, то сядзеў бы дагэтуль у Польшчы. Але ён вярнуўся дадому і з'язджаць болей не збіраецца.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).