«Не сакрэт, што журналістыка можа выступаць як стваральным, так і дэструктыўным фактарам у працэсе фармаваньня грамадзкай думкі.
На жаль, сёньня ня ўсе сродкі масавай інфармацыі працуюць у інтарэсах дабрабыту народу і ўмацаваньня маладой сувэрэннай дзяржавы.Таму так важная канструктыўная пазыцыя Саюзу журналістаў, яго актыўная роля ў жыцьці краіны», — адзначыў у віншаваньні Лукашэнка.
Ён падкрэсьліў, што інфармацыйная прастора не павінна быць арэнай распальваньня сацыяльнай і міжнацыянальнай варажнечы, тыражаваньня зла і амаральнасьці.
«У гэтым неспакойным вельмі важна даносіць да людзей узважаную і дакладную інфармацыю, усведамляючы ўсю ступень адказнасьці за кожнае друкаванае ці эфірнае слова», адзначыў Лукашэнка.
0
0
0
0
0
0