Пакуль не будзе падпісаны ўказ прэзідэнта аб адстаўцы суддзяў суда Цэнтральнага раёна Мінска, згаданых Аляксандрам Лукашэнкам на нарадзе аб мерах барацьбы з карупцыяй 13 лістапада, яны будуць выконваць свае абавязкі. Аб гэтым БелаПАН заявілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Нагадаем, Алена Ільіна, Валерый Есьман [гэты мае судзіць Аляксандра Баразенку ‑‑ НН]і Таццяна Паўлючук былі названы прэзідэнтам у сувязі са справай аб кватэры пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра (звольнены генпракурорам з органаў пракуратуры 14 лістапада).

Як зазначыў суразмоўца агенцтва, механізм прызначэння і вызвалення суддзяў ад пасады прапісаны ў Кодэксе аб судаўладкаванні і статусе суддзяў.

Суразмоўца паведаміў, што Мінскі гарадскі суд і Вярхоўны суд праверылі законнасць судовых пастаноў, звязаных з карыстаннем спрэчнай кватэрай. «Рашэнні, прызнаныя незаконнымі, адменены. Зацікаўленыя бакі судовага працэсу аб адмене гэтых пастаноў праінфармаваныя», — сказаў ён.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0