19 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адбылася слуханьне па справе будынку менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё». Старшынявала судзьдзя Кацярына Караткевіч. Судзьдзя прапанавала прадстаўнікам уладаў прадставіць у суд копіі генпляну Менску і дэталёвага пляну забудовы мікрараёну Сухарава з надзелам зямлі, які на вул. Кавалёва, 72, які займае царква.

Былі заслуханыя меркаваньні прадстаўнікоў царквы і Менгарвыканкаму. Па словах юрыста царквы Сяргея Луканіна, бакі не зьмянілі ранейшых поглядаў на сытуацыю. Ён паведаміў, што гарадзкія ўлады прапанавалі царкве надзел зямлі за паўкілямэтра ад цяперашняга будынку, пры гэтым надзел у чатыры разы меншы, за той, якім валодае царкоўная абшчына сёньня. Да ўсяго, улады не агучылі ўмовы атрыманьня гэтага надзелу.

У выніку судзьдзя Караткевіч перанесла разгляд справы з тым, каб дэталёва разгледзець сытуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?