Дэпартамэнт сацыяльнай абароны насельніцтва расейскай сталіцы правёў перапіс тамтэйшых гарадзкіх бадзягаў. Выявілася, што апроч расейцаў у Маскве бадзяжнічаюць грамадзяне Беларусі, Украіны, Узбэкістану, Малдовы, Казастану й Таджыкістану, паведамляе ІА REGNUM.

Сацыяльныя работнікі зьвяртаюць увагу, што сучасныя бадзягі — гэта пераважна мужчыны самага працаздольнага веку — ад 35 да 40 гадоў. Бальшыня зь іх мае сярэднюю й спэцыяльную сярэднюю адукацыю. А 9,7% жыхароў вуліц ёсьць дыплямаванымі спэцыялістамі з вышэйшай адукацыяй.

Зрэшты, асаблівага жаданьня вярнуцца да нармальнага жыцьця ў іх няма, кажуць перапісчыкі.

З статыстычных цікавостак маскоўскага дэпартамэнту цікавы такі факт, што за апошнія гады 5 бадзягаў змаглі самі сабе купіць жытло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?