Трышчан ды Іжота (Tristan + Isolde)

ЗША–Вялікабрытанія–Нямеччына, 2006, каляровы, 125 хв.

Жанр: мэлядрама паводле легендаў.

Адзнака: 4 (з 10).

Калісьці Максім Багдановіч напісаў ухвальную рэцэнзію на пераказ легендаў пра Трышчана ды Іжоту. Паэт адзначаў цэльнасьць і годную прастату пераказу, што перадае дух эпохі.

Для фільму Кевіна Рэйнальдса такіх слоў у яго не знайшлося б.

Асірацелага Трышчана выхоўвае лорд Марк. Пасьля бойкі з ірляндцамі Трышчана ратуе Іжота. Паміж героямі ўспыхвае каханьне, але Іжота прызначаная каралю Марку…

Стужка Кевіна Рэйнальдса (аўтара «Робіна Гуда») – сучасная мэлядрама, перанесеная ў старажытныя часы. Але сучаснасьць забыла сярэднявечную цнатлівасьць. Таму Рэйнальдсу прыходзіцца ўставаць на катурны: вершы Джона Дона, дэкарацыі а-ля галівудзкая «Троя» і глыбакадумнасьць (пасьля каітусу).

Але некаторым дзяўчатам фільм спадабаецца.

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0