Сёння ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Баразенкам. Увагу людзей прыцягвалі ўзьнятыя нацыянальныя сьцягі, іх ужо ня першы раз бачаць жыхары польскай сталіцы. Быў разьмешчаны стэнд з фатаздымкам і бbяграфіяй маладога чалавека.

Студэнты-каліноўцы раздалі каля тысячы ўлётак на вуліцы з назвай "Напішы палітвязьню Беларусі".

Мерапрыемства прайшло каля ўніверсітэту, які знаходзіцца побач з прэзыдэнцкім палацам.

Падобныя акцыі адбыліся і ў Кракаве, Гданьску і мусяць яшчэ адбыцца ў Беластоку.

Ініцыятарамі акцыі былі студэнты праграмы Каліноўскага сумесна з ініцыятывай Беларуская Нацыянальная Памяць у Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?