У папраўчай установе № 1 Мінска вечарам 20 лістапада быў ліквідаваны зняволены, які захапіў у заложніцы медсястру і патрабаваў верталёт і буйную суму грошай, паведаміў Першы канал.

Злачынца парэзаў нажом рукі заложніцы, паводзіў сябе неадэкватна. Афіцэр аховы прапанаваў сябе ў якасці заложніка. Зняволены пагадзіўся. Ён нанёс ахоўніку раненні ў вобласць шыі.

Было прынята рашэнне аб правядзенні аперацыі па ліквідацыі злачынцы. Заложнікам аказана дапамога.

Папраўчая ўстанова «Папраўчая калонія № 1» знаходзіцца ў Мінску на вул. Кальварыйскай.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0