Падчас запісу перадачы Белтэлерадыёкампаніі «Крок у адказ» 20 лістапада ў Мінску памёр мужчына.

Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ, паведамілі БелаПАН у прэс‑службе кампаніі.

Нягледзячы на намаганні супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія спрабавалі аказаць першую дапамогу да прыезду хуткай дапамогі, і ўрачоў, якія аператыўна прыбылі на месца, мужчыну выратаваць не ўдалося.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 59‑гадовы жыхар Глыбокага (Віцебская вобласць) раней перанёс два інфаркты.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0