Зорка м’янманскага хіп‑хопу Заяр Таў (Zayar Thaw) і яго паплечнікі былі прысуджаныя ў чацьвер да некалькіх гадоў турмы.

Перасьледаваныя ваеннай хунтай (яна кіруе краінай ад 1989 г.) Таў - удзельнік папулярнай групы ACID - і пяцёра яго паплечнікаў па моладзевым руху «Хваля пакаленьня» былі арыштаваныя ў чэрвені. Яны бралі ўдзел у маршы пратэсту, прымеркаваным да дня нараджэньня Аун Сан Су Чжы — лідэркі апазыцыі М'янмы , якая доўгія гады знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Таў і ягоныя сябры атрымалі па пяць гадоў зьняволеньня, як і 14 сябраў апазыцыйнай «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю» (НЛД), у дачыненьні да якіх былі выстаўленыя тыя самыя абвінавачаньні.

Усяго ж за мінулы год пад трыбунал трапілі больш за сотню дзеячаў апазыцыі. Некаторыя зь іх атрымлівалі да 65 гадоў турмы, пасьля чаго былі адпраўленыя ў калёніі ў самыя аддаленыя рэгіёны краіны.

Мінулай восеньню М’янма апынулася на мяжы грамадзянскай вайны, калі сотні тысяч будыйскіх манахаў, студэнтаў і незадаволеных выйшлі на вуліцы пад лёзунгамі зьвяржэньня дыктатуры.

Выступы былі падаўленыя, але ад масавых рэпрэсій супраць апазыцыі ўтрымаў тады ціск ААН, ЗША і Эўрасаюзу.

Паводле gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0