102 гады таму, 23 лістапада 1906 г. (10 лістапада паводле юльянскага календара) выйшаў першы нумар «Нашай Нівы».

Усяго за рэдактарствам Вольскага, Уласава і Купалы (г.зн. да жніўня 1915 г.) выйшла 412 нумароў. З 1909 па 1914 гг. у год выходзіла максімальная колькасць нумароў, як для штотыднёвіка: па 52 нумары.

Наступ нямецкіх войскаў у 1915 г. перапыніў выхад выданьня. Брэнд «Наша Ніва» адрадзіўся ў 1920 г., а канчаткова – у 1991 г.

У траўні гэтага году споўнілася 17 год, адроджанаму ў 1991-м выданьню. Нібыта і пабіты рэкорд першай «Нашай Нівы». З другога ж боку, акупанты пакуль не наступаюць ні з Захаду, ні з Усходу – каб выданьне спынілася :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?