Кожная чацвёртая жанчына, першая цяжарнасць якой закончылася абортам, застаецца бясплоднай,
сцвярджае прафесар кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА) Вольга Перасада.

«Гэта тычыцца як перарывання цяжарнасці на больш позніх, гэтак і ранніх тэрмінах шляхам вакуум‑аспірацыі, — сказала спецыяліст. — Не бывае бяспечнага аборту для здароўя, тым больш калі размова ідзе аб першай цяжарнасці. Жаночы арганізм у гэтым выпадку асабліва цяжка перажывае гарманальны стрэс, фізічнае ўздзеянне, якое раніць дзетародныя органы, а таксама псіхалагічны ўдар».

В.Перасада таксама паведаміла, што ў цэлым 30% жанчын, якія перанеслі аборт, пакутуюць у будучым на парушэнні менструальнай функцыі, розныя запаленчыя захворванні. Пры гэтым негатыўныя наступствы праяўляюцца не адразу, а праз нейкі час.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі з 1990 года колькасць абортаў знізілася практычна ў пяць разоў і складае цяпер 22,2 на 1 тыс. жанчын дзетароднага ўзросту.

У 2003 годзе колькасць родаў і абортаў была амаль аднолькавай, у 2007 годзе суадносіны абортаў да родаў вызначаюцца як 1:2.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?