Прызначаныя арбітры на матч Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдзкім «Рэалам», які пройдзе ў аўторак, 25 лістапада.

Узначаліць брыгаду рэфэры нарвэжац Тэр’е Хаўге.
Ён, напрыклад, судзіў матч 3-га туру Лігі чэмпіёнаў (22 кастрычніка) між «Порту» і кіеўскім «Дынама».

А 15 кастрычніка ён наогул прылятаў у Менск, каб адсудзіць матч групавога турніру да чэмпіянату сьвету Беларусь – Англія (1:3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?