У Бразыліі памёр кс. прэлат Айртан Гедзіс, адзін з найстарэйшых сьвятароў у сьвеце, які падчас Другога Ватыканскага Сабору быў кансультантам Канфэрэнцыі Біскупаў Бразыліі. Ксёндз Гедзіс памёр, маючы 102 гады, 80 зь якіх ён прысьвяціў сьвятарскаму служэньню. Пахавальнае набажэнства адбылося 20 лістапада 2008 г.

Ксёндз Гедзіс скончыў духоўную сэмінарыю ў Аліндзе (муніцыпалітэт у Бразыліі) і Папскі грыгарыянскі ўнівэрсытэт у Рыме. Сьвятарскае пасьвячэньне прыняў 28 кастрычніка 1928 г. у Рыме з рук кардынала Базыліо Памполі. За час свайго сьвятарскага служэньня кс. Гедзіс зьяўляўся пробашчам, капеланам, выкладчыкам Сьвятога Пісаньня і дагматычнай тэалёгіі.

Напрыканцы свайго жыцьця кс. Гедзіс перанёс тры кровазьліцьці. Нягледзячы на тое, што ён страціў слых і не мог гаварыць, кожны дзень цэлебраваў сьвятую Імшу. Апошні месяц жыцьця правёў у шпіталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?