У сувязі з правядзеннем у Мінску матчу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Рэал» 25 лістапада магчымае часовае абмежаванне руху транспарту па вуліцах Ульянаўская, Свярдлова і Кірава з 21.00 да 22.00 і пасля завяршэння матчу да поўнага разыходжання гледачоў, паведамляе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Таксама будзе забаронены прыпынак‑стаянка транспартных сродкаў на гэтых вуліцах у раёне стадыёна «Дынама».

ДАІ рэкамендуе балельшчыкам карыстацца паслугамі грамадскага транспарту або выкарыстоўваць для паркоўкі паркінг «Сталіца», вуліцу Карла Маркса, вуліцы Камсамольскую і Валадарскага (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы К.Маркса), вуліцы Кастрычніцкая і Беларуская.

Уваход на стадыён «Дынама» будзе арганізаваны за тры гадзіны да пачатку матчу ў пяці месцах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?