Невыкруткі працягваюць перасьледваць Сару Пэйлін. Тры тыдні пасьля таго, як яна разам з Джонам Макейнам прайграла гонку за Белы Дом, губэрнатарка Аляскі міжволі зрабілася аб’ектам кпінаў падчас тэлевізійнага рэпартажу, прысьвечанаму Дню Падзякі (Сьвяту індычкі).

Калі Сара давала інтэрвію на тле шараговай фэрмы і распавядала журналістам пра імклівае разьвіцьцё Аляскі, тым жа часам адзін з работнікаў, які выпадкова апынуўся за сьпінай у Сары, імпэтна разьбіраў індыкоў. Інтэрвію імгненна трапіла ў You Tube і яго праглядзела блізу 2 мільёнаў чалавек.

Інтэрвію Сары Пэйлін (Увага! Не рэкамэндуецца для прагляду аматарам жывёлаў!):

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?