Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Што датычыцца беларускага рубля, то сітуацыя абсалютна стрымальная. Сёння важна падтрымаць курс беларускага рубля.
Яго абвалу не будзе, усё — у зададзеных параметрах, у тым ліку і гадавая дэвальвацыя», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне назапашаны пэўныя рэзервы, да таго ж вялікі давер насельніцтва да банкаўскай сістэмы.
Прэзідэнт таксама сказаў, што МВФ пазітыўна ацэньвае працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі. Пры гэтым дзяржава прыслухоўваецца да ўсіх заўваг МВФ.
«Мы зробім усё, што датычыцца людзей, і ў першую чаргу будзем арыентавацца на іх», — дадаў кіраўнік дзяржавы.‑0‑