Большасьць жыхароў Грэнляндыі выказаліся на рэфэрэндуме, што прайшоў у аўторак, за пашырэньне аўтаномных правоў вострава, што ўваходзіць у склад каралеўства Данія.

80% тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні, падтрымаў ідэю пашыранага самакіраваньня. Цяпер яна ўступіць у сілу з 21 чэрвеня 2009 году, у дзень нацыянальнага сьвята Грэнляндыі.

У выніку мясцовы ўрад атрымае права распараджацца прыроднымі рэсурсамі, самастойна займацца юрыдычнымі і праваахоўчымі праблемамі, а таксама да пэўнай ступені кантраляваць замежную палітыку. Пакуль жа паўнамоцтвы мясцовых уладаў распаўсюджваюцца ў асноўным на ахову здароўя, школьную адукацыю і сацыяльную сфэру. Насельніцтва Грэнляндыі складае 57 тыс. чалавек, зь іх 50 тыс. ‑‑‑ прадстаўнікі карэннай нацыяянальнасьці інуіты.

Палітолягі мяркуюць, што гэты рэфэрэндум можа стаць першым крокам да незалежнасьці Грэнляндыі ад Даніі.

euronews

Глядзі яшчэ:
Грэнляндыя прагне незалежнасьці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0