Пяты дзень на ініцыятыву салігорскіх маладафронтаўцаў працягваецца галадоўка пратэсту з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў. У ёй бяруць удзел моладзевыя актывісты зь Менску, Салігорску, Горадні, Жодзіна, Ліды й Луцку.

Такім чынам, у галадоўцы бяруць удзел ужо 36 чалавек.

Ільля й Іван Шыла, Максім Сяменчык, Сяргей Пацкевіч, Хрысьціна Самойлава, Павал Батуеў, Глеб Сандрас, Уладзімер Лемеш – у Салігорску.

Яўген Скрабутан, Зьміцер Цесьлянок, Яўгенія Шасьцерыкова, Андрэй і Ганна Фаміны, Вольга Смалянчук – у Горадні.

Сяржук Чайка – у Лідзе й Ігар Шчэкарэвіч – у Луцку (Украіна).

Зьміцер Хведарук, Палажанка Наста, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Аляксей Янушэўскі, Тацяна Анікеенка, Уладзімер Дубовік, Алена Ігнацьева, Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, Кірыл Шымановіч і Дзяніс Карноў – у Менску.

Наста Шымко, Сяржук Давідзенка, Барыс Бабкоў, Зьміцер Чарткоў, Сяржук Гудзілін, Яўген Ваўкавец, Павал Карэнюхін – з Жодзіна.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0