Бел‑чырвона‑белыя сьцягі луналі над стадыёнам нядоўга: амапаўцы, што кантралявалі футбольных заўзятараў, вырвалі сьцягі з рук актывістаў і нават паспрабавалі вывесьці з натоўпу маладафронтаўца Вадзіма Ханяўку быццам бы для праверкі дакумэнтаў.
І тут здарылася незвычайнае: барысаўскія фанаты, што знаходзіліся побач, абхапілі маладзёна рукамі і не дазволілі яго затрымаць.«Барысаўскія хлопцы, наўпрост абхапілі мяне за плечы і трымалі, сказаўшы амапаўцам, што зь іх дастаткова будзе і забраных сьцягоў», — кажа Вадзім.
Нагадаем, беларуская каманда прайграла гішпанцам з лікам 0:1.
Фота Юліі Дарашкевіч