С.Сідорскі заклікаў: «Зразумейце, мы не выжывем без інвэстыцый, бяз новых праектаў».
Ён назваў ганебнай сытуацыю, калі падчас інвэстыцыйнага форуму ў Лёндане асабіста мусіў вырашаць пытаньні з патэнцыйнымі інвэстарамі, якія не знайшлі падтрымкі ў міністэрствах. У якасьці прыкладу ён згадаў, што кампанія «Катэрпілар» (ЗША) ужо 8 месяцаў «ходзіць каля міністра прамысловасьці і прапануе сумесныя праекты зь БелАЗам, а міністар кажа, што яму гэта ня трэба».
«Мінэканомікі прапануе ўчорашнія думкі», — заявіў С.Сідорскі.
Ён адзначыў, што ня толькі органы кіраваньня ў Менску, але і мясцовыя органы ўлады не выконваюць рашэньня ўраду па прыцягненьні інвэстыцый.