Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня валютнага рэгуляваньня і валютнага кантролю Нацыянальнага банку Беларусі Сяргей Гайко на паседжаньні праўленьня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Макса Куняўскага.

Курс даляра да беларускага рубля да канца гэтага году будзе вытрыманы ў рамках прагнозу і складзе прыкладна 2 200 рублёў за даляр, дадаў ён.

Сяргей Гайко таксама адзначыў, што цягам апошніх васьмі гадоў у Беларусі праводзілася палітыка ўмацаваньня нацыянальнай валюты, і яна адказвала разьвіцьцю беларускай эканомікі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0