Па словах супрацоўнікаў аднаго са сталічных агенцтваў па арганізацыі сьвятаў, у мінулым годзе ў гэты час ужо было амаль немагчыма зарэзэрваваць месца ў большасьці сталічных кавярняў, рэстаранаў ды забаўляльных установаў. Сёлета ж такіх замоваў вобмаль.
Скардзяцца на адсутнасьць замоваў і самадзейныя акторы, якіх менчукі колькі гадоў актыўна запрашалі ў якасьці Дзядоў Марозаў ды Сьнягурак. Відно і тут спрацаваў крызіс — беларусы шкадуюць грошы на сьвяты.