Як дазнаўся «Белорусский партизан», ніякага інсульту ў скандальна вядомага палкоўніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі няма.
І нічога звышардынарнага зь ім ня здарылася. У рэанімацыю ён не трапляў, а ў бальніцу лёг на абсьледаваньне паводле ўласнага жаданьня.
Калі верыць нашым крыніцам у МУС, у Паўлічэнкі знойдзены шэраг хранічных захворваньняў.
Ня выключана, што па завяршэньні комплекснага абсьледаваньня, Паўлічэнка напіша рапарт аб звальненьні.