Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

Ноччу ў асобных раёнах невялікія ападкі (мокры снег, дождж), днём пераважна без ападкаў. Месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 1 да плюс 4°C, днём плюс 1—6°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Слабыя туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 2°C, днём плюс 2—4°C.

29 і 30 лістапада па рэспубліцы воблачна з праясненнямі. 29 лістапада пераважна без ападкаў, толькі днём па Брэсцкай вобласці дождж, мокры снег. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3°C, днём ад 0 да плюс 6°C.

30 лістапада ў многіх раёнах ападкі (у асноўным дождж). Месцамі слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3°C, днём плюс 1—7°C.

У Мінску 29 лістапада воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 2°C, днём плюс 2—4°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0