З 27 лiстапада ў праваслаўных вернiкаў пачынаецца Пiлiпаўскi пост, якi быў прызначаны ў ІV—V стагоддзях для падрыхтоўкi да святкавання Раства Хрыстовага.

Гэты пост у народным асяроддзi назвалi ў гонар святога апостала Фiлiпа (Пiлiпа), якi ўшаноўваецца менавiта ў гэты дзень. Апостал Фiлiп — адзiн з дванаццацi вучняў Хрыстовых. Пасля уваскрасення Iсуса стаў прапаведнiкам у Галiлеi, Грэцыi, Малой Азii i Сiрыi. Здзейснiў шмат цудаў, лячыў хворых, уваскрашаў памерлых. У 87‑гадовым узросце ён па‑пакутнiцку памёр. Мошчы апостала Фiлiпа знаходзяцца ў Рыме ў царкве 12 апосталаў. Апосталу Фiлiпу моляцца пры розных немачах, асаблiва пры захворваннях вачэй i ўкусах змей, у жалобе i смутку.

У Беларусi гэты час называлi яшчэ «Пiлiпаўка» i прыгаворвалi: «Пiлiпаў пост — да святак масток». Перад Пiлiпаўкай наладжвалi апошнiя вяселлi, таму ў песнях пяецца: «Была восень, цяпер зiма, былi хлопцы, цяпер няма».

Кудзелiца — першы тыдзень прадзення на Пiлiпаўскi пост» — да гэтага дня неабходна было скончыць падрыхтоўку да ткацтва: «У запусты на Пiлiпаўку пачынаюцца вячоркi i попрадкi».

На запусты паўсюдна было прынята выносiць на двор пачастункi для дамавiка, каб вялася свойская жывёла.

Таксама гэты дзень стаў знакавым для вызначэння надвор’я на блiжэйшую i далёкую перспектыву:

Трывалы снег ляжа прыкладна 27 лiстапада.

Перазiмак (з 27 лiстапада да 23 снежня) — пачатак зiмы.

Калi варона голас падае — да адлiгi.

Шэрань на дрэвах — да марозу, туман — да адлiгi, а калi шэрань была ўначы, днём будзе снег.

Калi непагадзь суправаджае калядныя запусты (апошнi дзень перад постам), то можна разлiчваць на ўраджайнае лета.

Янка Крук, Аксана Катовіч, Звязда

Глядзі яшчэ:
Надвор'е на найбліжэйшыя дні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0