Сёньня, у чацьвер, міністры ўнутраных спраў 27 краінаў-сябраў Эўразьвязу афіцыйна пастанавілі прыняць Швайцарыю ў Шэнгенскую зону. У выніку, з 12 сьнежня г.г. спыняцца сыстэматычныя праверкі пасьведчаньняў асобы на межах гэтай альпійскай рэспублікі зь Нямеччынай, Аўстрыяй, Італіяй і Францыяй.

Перамяшчэньне празь швайцарскую мяжу тавараў будзе кантралявацца і надалей, бо Швайцарыя не ўваходзіць у эўрапейскім агульны рынак.

Пашпартны кантроль ў паветраных зносінах паміж Швайцарыяй і шэнгенскімі краінамі спыніцца пасьля адпаведнай зьмены раскладу палётаў 28 сакавіка 2009 году.

Цяпер да Шэнгенскай зоны належаць 22 краіны-сябры ЭЗ, а таксама Нарвэгія і Ісьляндыя. Такія дзяржавы-чальцы ЭЗ, як Вялікая Брытанія, Ірляндыя, Румынія, Баўгарыя і Кіпр не належаць да Шэнгенскай зоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?