Аўтары праекту называюць нават тэрміны ўвядзеньня новай АЭС у эксплюатацыю — да 2020 году. Зараз вядзецца інвэстыцыйнае абгрунтаваньне праекту. У разьлік бяруцца, найперш, эканамічная эфэктыўнасьць і сэйсьмічная ацэнка мясцовасьці.

Хутчэй за ўсё, атамную станцыю пабудуюць у Гомельскай ці Магілёўскай вобласьці — там найбольш спрыяльныя грунты. Таксама разглядаецца ўчастак на захадзе Беларусі. Першапачаткова стварэньне пляцоўкі для станцыі плянавалася пад Менскам, але зямля там аказалася непрыдатнай.

З гледзішча дзяржавы атамная станцыя – прыступка да энэргетычнай незалежнасьці. Зараз мы купляем 80% энэргарэсурсаў у Расеі, а ўласная атамная энэргетыка дазволіць ствараць 30% энэргарэсурсаў унутры краіны. Яшчэ 30% будзе даваць перапрацоўка мясцовых відаў паліва – торфу, драўніны.

Каб АЭС пачала працаваць да 2020 году, рашэньне пра ейнае будаўніцтва мусіць быць прынятае ў наступныя год-два. Бо на ўзьвядзеньне такога аб’екту сыходзіць мінімум восем гадоў.

Увод станцыі запатрабуе падрыхтоўкі адпаведных спэцыялістаў. Плянуецца, што базай для іх навучаньня стане палітэхнічны ўнівэрсытэт.

А ЯК У ІХ

Новыя блёкі станцый узводзяцца ва Ўкраіне. Польшча зьбіраецца ў 2020 годзе атрымліваць атамную энэргію. Нават Літва, што мае прэтэнзіі ад Эўразьвязу да сваёй Ігналіны, не зьбіраецца зачыняць яе бліжэйшым часам.

Размовы пра стварэньне атамнай станцыі на тэрыторыі Беларусі вядуцца з 1983 году, але пасьля Чарнобыльскай катастрофы яны прыпыніліся.

«Комсомольская правда» в Белоруссии»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0