Гэты верш паэт назваў «Павешаным 1863 году». Верш быў пакладзены на музыку Лявонам Вольскім. Спампаваць яго можна тутака. Так шмат наведнікаў прачыталі выстаўлены ў 78-ы дзень нараджэньня Караткевіча верш «Заяц варыць піва», што мы вырашылі зладзіць у рубрыцы «Літаратура» Тыдзень Караткевіча. Публікуем ягоныя добрыя і трохі падзабытыя творы. Былі «Беларуская песьня», цяпер — верш, які моўчкі дэклямавалі сабе таксама абаронцы Плошчы Каліноўскага ў сакавіку 2006 году.

Калі ідуць на абардаж,
I поўніць полымя прасцяг
Да верху мачты — экіпаж
Цвікамі прыбівае сцяг.

Даўно здалася — нават сталь, —
I толькі зараз — мы памром
Пад сцягам, што ў прадонні хваль
Знікае разам з караблём.

Ў крыві краіны нашай бель,
Прыходзіць час смяротных сноў,
I нашай волі карабель, —
Няскораны, — ідзе на дно.

I сёння ў вечны наш працяг,
У неба на світанні дня
Уздымуць нас, як волі сцяг,
Якога й богу нельга зняць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0