Многія з нас развучыліся жыць ва ўмовах нармальнасьці.
За Лукашэнкам усё перавярнулася з ног на галаву.

Нікога не зьдзіўляе, калі затрыманых на мітынгу юнакоў садзяць «за нецэнзурную лаянку», затое лічыцца цудам, калі іх адпускаюць без складаньня пратаколу. Нармальна, калі за кратамі палітвязьні, і ўзьнікае адчуваньне падвоху, калі іх няма.

Некаторыя так звыклі, што «НН» не купіць у шапіках, што прагучалі заклікі не вяртацца ў сыстэмы распаўсюду. Ніякіх саступак злачыннаму рэжыму!..

Так, колькі мы ўжо нагледзеліся, калі пасьля аднаго кроку наперад наступалі два ці нават тры крокі назад. Сапраўды, гарантый ніякіх, але не выкарыстоўваць новыя магчымасьці было б нелягічна.

Вяртаньне — вялікая перамога незалежнага грамадзтва. Людзей, якія ахвяравалі на СМІ, якія разносілі пэрыёдыкі па пад’ездах у маразы і сьпёку, цягнулі валізы ў свае райцэнтры, рызыкавалі. Гэта таксама заслуга тых людзей, якія мэтанакіравана ўздымалі праблему ў міжнародных інстытуцыях.

Перад кожнай газэтай пасьля 2005 году стаяла пытаньне: працягваць ці не. А вытрымалі ж, не скарыліся! Гэтак сама як некалі адстаялі Курапаты, Ліцэй...
Цяперашняе вяртаньне — праява нашай сілы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?