У гатэлі «Тадж-Махал» працягваецца бой сіл індыйскага спэцпрызначу з баевікамі малавядомай групоўкі «Дэкан муджахідзін», якія захапілі будынак. Мясцовыя СМІ паведамляюць таксама пра завяршэньне дзёрзкай апэрацыі ў мумбайскім прадстаўніцтве габрэйскага рэлігійнай суполкі ХАБАД, дзе былі ўзятыя ў закладнікі 10 чалавек, у тым ліку 6 ізраільцянаў. Пакуль што невядома, што сталася з закладнікамі. Яшчэ раней індыйскімі войскамі было вызваленыя больш за 100 закладнікаў з гатэлю «Трайдэнт Абэрой» . Крыніца ў індыйскім урадзе паведаміла, што падчас апэрацыі былі зьнішчаныя дзевяць тэрарыстаў.

У дзесяці тэрарыстычных атаках у Мумбаі былі забітыя як найменей 143 чалавекі і 300 былі параненыя. Сярод загіблых -- 22 іншаземцы: тры немцы, японец і аўстраліец. Нацыянальнасьць астатніх індыйскімі ўладамі пакуль не агалошваецца.

Глядзі яшчэ:
Гатэлі бяруцца штурмам
Фотарэпартаж

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?