Бо такі мэтад працы надзвычай неабходны для раскрыцьця найбольш цяжкіх злачынстваў — хабарніцтва, ды гандлю наркотыкамі.

Правядзеньне апэратыўнага экспэрымэнта неабходнае для раскрыцьця найбольш цяжкіх злачынстваў, заявіў міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў. Па яго словах, сёньня на калегіі МУС будзе разглядацца гэтае пытаньне. Ёсьць службы, якія выступаюць за скасаваньне сьледчых экспэрымэнтаў, а ёсьць тыя, хто лічыць, што без правядзеньня апэратыўных экспэрымэнтаў нельга перамагчы хабарніцтва і гандаль наркотыкамі.

Праціўнікі сьледчых экспэрымэнтаў абгрунтоўваюць сваю пазыцыю тым, што ў выніку сьледчых экспэрымэнтаў грамадзянаў часта правакуюць на парушэньне закону. У выніку чалавек, якога супрацоўнікі МУС папрасілі паўдзельнічаць у такім экспэрымэнце, можа ў выніку апынуцца за картамі. Адной з самых гучных такіх спраў стаў прысуд гарадзенскай студэнтцы Маргарыце Царан. У выніку экспэрымэнту дзяўчына была асуджаныя на 4 гады зьняволеньня і выйшла на свабоду пасьля звароту яе маці да генпракурора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?