Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы пачаў працу над інсцэніроўкай аповесьці «Знак бяды» Васіля Быкава. Спэктакль прымеркавалі да 65-годзьдзя Вялікай перамогі. Паставіць яго мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатру народны артыст Беларусі Валеры Раеўскі.